З 6 па 10 лістапада 2019 года паломніцкай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна была арганізавана паездка ў Дзівеева і Мурам да мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага і дабраверных князя Пятра і княгіні Фяўронні. Удзельнікі падзяліліся сваімі фотаздымкамі і ўражаннямі.
Ірына:
Хачу сказаць словы ўдзячнасці за цудоўную паездку ў Дзівеева і Мурам. Усё было вельмі добра арганізавана, падабралася выдатная група, добрыя ўмовы для пражывання, паездка пакінула прыемныя ўражанні… Усім поспехаў і шчасця!
Алена:
Радасць у Богу, вось наша паездка! Усім дужа вялікі дзякуй! Бацюшка Серафім, малі Бога за нас!!! Прасвятая Багародзіца, уратуй нас!
Юлія:
Хачу выразіць вялікую ўдзячнасць арганізатарамўа паездку ў Дзівеева, а таксама ўсім паломнікам. Месца дзіўнае. Уражані не перадаць словамі. Унутраны стан: лёгкасць, бясконцая радасць і, канечне ж, умацаванне.
Свята-Пакроўскі кафедральны сабор г. Гродна запрашае ў паломніцтвы:
- 24 лістапада: Русакова-Жыровічы-Сынковічы
- 22 снежня: Станькава (магілка блажэннай Валянціны Мінскай)-Мінск
Кантактныя тэлефоны: +375 29 584 80 81; +375 29 184 80 31 (Ірына)

























