29 кастрычніка 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна духавенства і прыхаджане малітоўна ўшанавалі памяць першага настаяцеля храма (1918—1922 гг.) протаіерэя Кірыла Зайца. Айцец Кірыл спачыў 28 кастрычніка 1948 года ў Карлагу (пас. Далінка). Дзень яго смерці супаў з трагічнай датай у гісторыі беларускай культуры. У ноч з 29-га на 30-га кастрычніка 1937 года, у падзямеллях мінскай турмы НКУС былі расстраляны больш за сто прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – літаратараў, дзяржаўных дзеячоў і вучоных.
Клірык храма іерэй Павел Каспяровіч заклікаў вернікаў памаліцца за нявінна забітых і за веру пацярпелых у гады ганенняў, адзначыў важнасць захоўваць памяць пра трагедыі мінулага для таго, каб пазбегнуць памылак у сучаснасці і ў будучым.

Вечар памяці протаіерэя Кірыла Зайца адбыўся ў Пакроўскім саборы + відэа
Мікалай БАЙДА














