Матывацыйны спікер Аляксей Талай выступіў у Пакроўскім саборы з трэнінгам "Я выбіраю жыць"

23 кастрычніка 2019 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора выступіў вядомы ў свеце матывацыйны спікер, Майстар Спорту, шматразовы Рэкардсмен Свету і Еўропы ў складзе Нацыянальнай Паралімпійскай зборнай Беларусі па плаванні Аляксей Талай. У 16 год Аляксей згубіў рукі і ногі. Зараз - бацька 4 дзяцей, прадпрымальнік.

Клірык сабора іерэй Аляксій Саўко павітаў усіх прысутных і прадставіў госця.

На працягу размовы Аляксей падзяліўся сваім досведам выжывання ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях, гаварыў пра сям'ю як галоўную апору, пра асабістую матывацыю на шляху да поспеху, пра тое, як не здавацца і выкарыстоўваць сваю сітуацыю як стымул для развіцця.

У дыялогу з гледачамі спікер нязмушана і проста адказаў на пытанні, што паступалі з зала. 

Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ