6 кастрычніка 2019 лектарам ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы выступіла кандыдат псіхолагічных навук Ганна Янчый. Тэма размовы – “Як ставіцца да падлеткавага нігілізму”.
Лектар ахарактарызавала прававы, маральны і дэманстратыўны тыпы нігілізму. У якасці прыкладаў дэманстратыўнага нігілізму Ганна Іванаўна прывяла розныя варыянты сучасных субкультур сярод падлеткаў: ванільныя няшкі, хіпстары, бодзіпазітыўшчыкі, анімэшнікі, вейперы, пазёры ды інш.
Псіхолаг распавяла пра прычыны і наступствы сыходу ў субкультуры, а таксама дала практычныя парады бацькам, як будаваць узаемаадносіны з падлеткам у гэты перыяд.
13 кастрычніка 2019 года Універсітэт сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы запрашае на сустрэчу “Хрысціянскае разуменне сям’і. Божая задума пра чалавека. Адносіны ў сужэнстве”. Лектар – педыятр, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Пачатак а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.
P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем у наступным навучальным годзе.
Мікалай БАЙДА
















