18 лютага 2019 года ў актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора адбыўся кіналекторый. Лекторый традыцыйна правёў глава маладзёвага аддзела Гродзенскай епархіі протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік. Тэма сустрэчы, як і аднайменнага фільма, – “Праваслаўе ў Японіі”. Вы калі-небудзь справабалі растлумачыць сляпому, што такое чырвоны колер? А глухому – што такое нота “мі” другой актавы? Нават калі не спрабавалі, то паспрабуйце ўявіць. Толькі так вам удасца зразумець задачу, што стаяла перад свц. Мікалаем Японскім.
У японскай культуры няма такога паняцця, як “Бог”. Увогуле. Не вельмі ўражальная ідэйная база для пропаведзі, пагадзіцеся. І, тым не менш, вынік пропаведзі роўнаапостальнага Мікалая – больш за 30000 вернікаў. Уражвае не лічба. Вынік не ў гэтым. Вынік у тым, што сляпы стаў бачыць, а глухі – чуць.
Мы прызвычаіліся да нашага Праваслаўя. З аднаго боку гэта добра. Ім прасякнута наша жыццё і культура. І ў той самы час мы перасталі з яго здзіўляцца, наша вера перастала выклікаць захапленне “здабытага прасвятлення”.
Пра гэта сёння вялася гаворка на кіналекторыі, што праводзіўся ў межах фестывалю “Каложскі Благавест”. Протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік прадставіў тым, хто сабраўся, фільм мітрапаліта Іларыёна Алфеева “Праваслаўе ў Японіі”, пасля чаго адбылося яго абмеркаванне.
Дыякан Дзімітрый ПАЎЛЮКЕВІЧ
Фота: МІКАЛАЙ БАЙДА












