Вялікапосны канцэрт ў Пакроўскім саборы. Відэаверсія

21 сакавіка 2021 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна працягнулі традыцыю вялікапосных канцэртаў. Асаблівасцю гэтага года стала выступленне студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Міхайлаўны Бадзяка, дацэнта кафедры харавога дырыжыравання. У выкананні калектыву ўпершыню прагучала Боская літургія кампазітара протаіерэя Андрэя Бандарэнка.

Юрый ШАРАЙ, Мікалай БАЙДА