Дзіцячы хор Пакроўскага сабора стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу ў Маскве

Пеўчая студыя “Саборныя верабейкі” пры нядзельнай школе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна пад упраўленнем рэгента Лізаветы Айкян стаў уладальнікам звання Лаўрэата ІІІ ступені ХХІ Маскоўскага міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу на найлепшае выкананне духоўнай музыкі “Калядная песня”, які прайшоў у Маскоўскім доме кампазітараў 15 студзеня 2020 года ў межах Маскоўскага міжнароднага музычнага фестывалю “Мы за мір!”, прысвечанага 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Маскоўскі харавы фестываль “Калядная песня” ўнікальны – гэта бадай самы маштабны ў краіне фестываль-конкурс духоўнай музыкі для школьнікаў. У конкурсе традыцыйна спаборнічаюць дзіцячыя і юнацкія калектывы, што маюць у рэпертуары айчынную народную, набажэнскую, канцэртную музыку, прысвечаную святу Хрыстовага Нараджэння. Галоўная мэта конкурсу – спрыянне духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей і моладзі, іх далучэнню да найбагацейшай традыцыі рускай духоўнай музыкі.

У заключным канцэрце конкурса “Калядная песня” прынялі ўдзел дзіцячыя і юнацкія харавыя калектывы адукацыйных арганізацый Масквы, Яраслаўля, Уладзіміра, Калужскай, Іркуцкай, Белгародскай, Цвярской абласцей і, па традыцыі, Вялікі зводны хор маскоўскіх школьнікаў. У ліку ўдзельнікаў конкурсу былі дзіцячыя калектывы з Швейцарыі, Галандыі, Сербіі, Аргенціны, Беларусі.

У выкананні звонкіх дзіцячых галасоў прагучалі традыцыйныя калядкі, праваслаўныя царкоўныя песнаспевы, фрагменты духоўных канцэртаў, аўтарская духоўная музыка. Мы сардэчна віншуем наш дзіцячы хор і жадаем ім далейшых творчых поспехаў.

Лізавета АЙКЯН​