Водгукі пра паломніцтва ў Свята-Мікалаеўскі храм (в. Станькава), да магілы блажэннай Валянціны Мінскай і храмаў сталіцы

22 снежня 2019 года паломніцкай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна была ажыццёўлена паездка па маршруце в. Станькава, храм Свяціцеля Мікалая – магіла блажэннай Валянціны Мінскай – Свята-Елісавецінскі манастыр (г. Мінск) – Свята-Духаў кафедральны сабор (г. Мінск).

Святлана

Гасподзь спадобіў пабываць у Станькаве, у Св. Блажэннай Валянціны Мінскай. Паездка пакінула незабыўныя ўражанні. Карысная для душы, пазнавальная, цікавая, добра арганізаваная. Шчырая ўдзячнасць вадзіцелю аўтобуса Генадзію, які з Божай дапамогай у такіх няпростых умовах надвор’я ўклаўся ў часавыя межы і даставіў нас да Гродна. Дзякую ахвярадаўцам і ўсім удзельнікам паездкі за духоўную і душэўную радасць, якую даставілі адзін аднаму.

Аксана

Усё склалася добра. Судакрануліся са святынямі. Шмат цікавага даведаліся, атрымалі зарад добрага настрою.

Таццяна

Для ўсіх, хто яшчэ не быў у в. Станькава ў храме св. Мікалая, раю пабываць. Слёзы замілавання з’яўляліся на вачах пры аповедзе сястры прыхода і бацюшкі пра цуды, што адбыліся ў храме, сведкамі якіх яны былі. Яшчэ раз пераконваешся, як па малітве Гасподзь усё ўладкоўвае, галоўнае – цярпенне і вера. Наведалі магілку Валянціны Мінскай, памаліліся на малебне, і кожны папрасіў дапамогі ў сваіх праблемах. Пабывалі ў Мінску ў Свята-Елісавецінскім манастыры і ў Свята-Духавым саборы, кожны правёў час з карысцю для сябе. Цікава было прагуляцца па цэнтры Мінска напярэдадні Хрыстовага

Нараджэння і Новага года. Увогуле паездка атрымалася вельмі насычаная і пазнавальная. Ніхто не застаўся без падарунка і ўвагі!!! І хочацца падзяліцца з усімі настаўленнем бацюшкі: часцей і даўжэй абдымайце адзін аднаго, каб чуць стук сэрца адзін аднаго і радавацца, што яно б’ецца!!!

Праграма паездак на 2020 год фарміруецца.

Кантактныя тэлефоны: +37529 584 80 81; +37529 184 80 31 (Ірына)