Паломніцтва Задонск—Дзіўнагор’е—Кастамарава

З 20 па 23 чэрвеня 2019 года паломніцкай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна была арганізавана паездка па маршруце Задонск—Дзіўнагор’е—Кастамарава. Толькі для некалькіх чалавек гэта было вяртанне ў любыя мясціны. Для большасці паломнікаў гэта было знаёмства са свяціцелем Ціханам Задонскім, свяціцелем Мітрафанам Варонежскім, старажытнымі пячорнымі храмамі Дзіўнагор’я і Кастамарава.

У пэўнай ступені паломніцтва – гэта досвед малітвы, цярпення, пакорнасці, рашучасці ехаць, нягледзячы на спакусы. Але ў большай ступені – гэта дар Божы. Толькі Гасподзь робіць магчымым адчуць сэрцам і прыняць праз святых радасць благадаці і атрымаць досвед яднання з Богам… “Па веры вашай няхай будзе вам”.

Задонскі Багародзіцкі мужчынскі манастыр, цяпер імянуемы мужчынскі епархіяльны манастыр Нараджэння Маці Божай, быў заснаваны ў пачатку ХVІІ ст., каля 1610 года. Два набожныя старцы-схіманахі Стрэчанскага манастыра Кірыл і Герасім прыбылі на бераг ракі Дон з Уладзімірскай іконай Маці Божай і заснавалі тут манастыр. Першы пабудаваны імі ў 1630 годзе храм быў прысвечаны Прасвятой Багародзіцы. З гэтага моманту пачынаецца гісторыя манастыра, які пазней набыў славу Рускага Іерусаліма.

Свяціцель Ціхан Задонскі быў у манастыры з 1769 па 1783 год. Тут свяціцель набыў славу “Расійскага Златавуста”, атрымаў ад Бога дар ацаленняў, цудатварэнняў, пакаянных слёз і няспыннай малітвы, але самае галоўнае – дар любові. Тут ён самім жыццём выканаў запаведзь Хрыста і стаў бацькам сірых, бедных і гаротных.

Па шляху з Задонска ў Дзіўнагор’е наведалі Благавешчанскі кафедральны сабор горада Варонежа, дзе пакояцца мошчы свяціцеля Мітрафана Варонежскага.

Свята-Успенскі Дзіўнагорскі мужчынскі манастыр

Людміла Кіўлюк: Паломніцкая паездка ў Задонск—Дзіўнагор’е—Кастамарава была досыць благадатная. Доўга яшчэ будуць перад вачыма прыгожыя краявіды, а таксама смак вады са святых крыніц. І шчасце ў сэрцы, і лёгкасць у целе ад духоўнага яднання са святымі, якія моляцца за нас Госпаду. Дзякуй паломніцкай службе сабора, Ірыне, якая знаходзіць для нас такія дзіўныя мясціны ў славу Божую”.

Спаскі жаночы манастыр размешчаны за два кіламетры ад правага берага ракі Дон каля сяла Кастамарава Падгоранскага раёна Варонежскай вобласці. Галоўнай славутасцю абіцелі з’яўляюцца ўнікальныя пячорныя храмы, якія знаходзяцца ў тоўшчы мелавой гары.

Яшчэ засталася ўдзячнасць Госпаду за тое, што праз 4 дні паломніцтва аўтобус з прыхаджанамі розных храмаў пераўтварыўся ў “мабільную абшчыну”.

ФОТААЛЬБОМ

Мікалай БАЙДА