Дзеці з аб’яднання па інтарэсах “Асновы праваслаўнай культуры”наведалі з экскурсіяй Пакроўскі сабор і прыходскую бібліятэку

16 сакавіка 2019 года ў “Дзень Праваслаўнай кнігі” дзеці з аб’яднання па інтарэсах “Асновы праваслаўнай культуры” разам са сваім кіраўніком Свістун В.Б. пабывалі на экскурсіі ў Пакроўскім кафедральным саборы і прыходскай бібліятэцы.

Дзеці азнаёміліся з разнастайнай духоўнай літаратурай, колькасць якой даходзіць да 10000 тамоў. Асабліва ўразілі кнігі ў старадаўніх металічных і скураных акладах, асаблівай каштоўнасцю з якіх вылучаецца богаслужбовае Евангелле 1717 года.

Што датычыць выданняў для дзяцей, то гэта Свяшчэннае Пісанне і Свяшчэнная гісторыя ў простым выкладзе, разнастайныя варыянты дзіцячых малітвасловаў, жыція святых для дзяцей, зборнікі апавяданняў і вершаў сучасных аўтараў пра разнастайныя хрысціянскія дабрадзеі. Убачыўшы ўсё гэту размаітасць, дзеці захацелі стаць чытачамі бібліятэкі, колькасць якіх на дадзены момант ужо набліжаецца да дзвюх тысяч.

Надзея ТАРАС