Святы мучанік дзіцятка Гаўрыіл Беластоцкі

Асабліва шанаваная святыня Свята-Пакроўскага сабора – грабніца з часцінкай мошчаў святога страстацерпца дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага. Мошчы святога дзіцяткі Гаўрыіла 10 ліпеня 1944 года цалкам былі перанесены ў Гродзенскі Свята-Пакроўскі сабор. Святыня была схаваная ў рызніцы Свята-Пакроўскага сабора. Зроблена гэта было для таго, каб пазбегнуць канфіскацыі грабніцы савецкай уладай.

21 верасня 1992 года па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева) мошчы страстацерпца дзіцяткі Гаўрыіла былі перададзены Польскай Праваслаўнай Царкве. Хрэсны ход суправаджаў грабніцу святога дзіцяткі Гаўрыілы ад Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна да Свята-Мікольскага сабора г. Беластока.

Часцінка мошчаў святога дзіцяткі Гаўрыіла была пакінута ў Гродне ў Свята-Пакроўскім саборы, дзе і захоўваецца ў адмыслова ўсталяваным каўчэгу да сённяшняга дня. Жыхары г. Гродна ўшаноўваюць святога Гаўрыіла як апекуна дзяцей і сем’яў.

Памяць мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла адзначаецца 20 красавіка / 3 мая (у гадавіну яго пакутніцкай смерці), у 3-ю нядзелю па Пяцідзясятніцы (Сабор Беларускіх святых), а ў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве такама 9/22 верасня (у гадавіну адшукання і перанясення яго мошчаў з Гродна ў Беласток).

Святая частица мощей мученика мл. Гавриила Белостокского
Святая частица мощей мученика мл. Гавриила Белостокского