Шанаваная святыня Гродзенскага Свята-Пакроўскага сабора – паклонны крыж-машчавік. Гэты крыж па памерах і форме ўяўляе сабой копію крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай – духоўнага сімвала беларускага народа.
Ідэя стварэння паклоннага крыжа такой формы належала Высокапраасвяшчэннейшаму Арцемію, архіепіскапу Гродзенскаму і Ваўкавыскаму.
У паклонны крыж былі ўкладзены мошчы святых угоднікаў Божых: прападобнай Еўфрасінні Полацкай, Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія, праведнага Іаана Кармянскага, мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага.
12/29/2015 - 12:41