Ікона з часц. мошчаў св. пр. Іаана Кармянскага

31 мая 1998 года адбылася кананізацыя Іаана Кармянскага ў ліку праведных як мясцовашанаванага святога Беларускай Праваслаўнай Царквы, якую ўзначальваў патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Вахрамееў). На ўрачыстасці кананізацыі прысутнічаў таксама і кіроўны архіерэй Гродзенскай епархіі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій (Кішчанка).

Паводле дамоўленасці з Гомельскай епархіяй Гродзенскаму Свята-Пакроўскаму кафедральнаму сабору была перададзена часцінка мошчаў святога праведнага Іаана Кармянскага, якаяі была ўкладзена ў ківот з іконай святога Іаана.