Цудатворная ікона Божай Маці «Казанская»

Ушанаванне Казанскай іконы Прасвятой Багародзіцы праваслаўным насельніцтвам г. Гродна пачалося з 1915 года. Ікона першапачаткова знаходзілася ў Свята-Сафійскім гродзенскім саборы. Калі ў 1915 годзе пры набліжэнні кайзераўскіх войскаў пачалася эвакуацыя насельніцтва з горада, а таксама эвакуацыя матерыяльных і культурна-духоўных каштоўнасцяў, Казанскі абраз Божай Маці павінен быў быць вывезны. Аднак калі камісія па эвакуацыі духоўных каштоўнасцяў паспрабавала ўскрыць ківот, у якім знаходзілася ікона, яны не змаглі гэтага зрабіць. Ключы ламаліся і нават спробы механічна адкрыць ківот аказаліся беспаспяховымі. Прысутныя пры гэтым святары ўбачылі ў гэтым праяву Божага Провіду аб тым, каб ікона засталася ў горадзе.

Пасля вяртання ў 1919 годзе праваслаўнага духавенства з эвакуацыі і пасля таго, як Сафійскі сабор стаў каталіцкім храмам ікона была перанесена ў Свята-Пакроўскі сабор. З гэтага часу пачынаецца асаблівае ўшанаванне гэтага абраза. Магчыма, гэта звязана з тым, што з эвакуацыі ў Гродна не былі вернуты шанаваныя праваслаўныя святыні: Каложская ікона Маці Божай і цудатворная ікона свяціцля Мікалая.

У 1935 годзе стараннямі настаяцеля сабора протаіерэя Ананія Сагайдакоўскага прытвор Мікольскага прыдзела Свята-Пакроўскага сабора быў адмыслова пераабсталяваны пад капліцу для Казанскай іконы Маці Божай. Уваход у капліцу быў зроблены новы ківот. Існавала традыцыя ўсталявання ківота з шанаванай іконай пасярод сабора два разы на год – у дні свята Казанскай іконы Прасвятой Багародзіцы (21 ліпеня (8 ліпеня паводле старога стылю) і 4 лістапада (22 кастрычніка паводле старога стылю).

У 2006 годзе напярэдадні стагоддзя з дня заснавання Сабора, шанаваная Казанская ікона Прасвятой Багародзіцы была перанесена з капліцы да саляі Мікольскага прыдзела Свята-Пакроўскага сабора, дзе і знаходзіцца па сённяшні дзень. Кожны дзень сотні людзей пакланяюцца Прасвятой Багародзіцы перад Яе святым абразам, запальваюць свечы і ўзносяць палымяныя малітвы. Перыядычна прадстаўнікі саборага кліру знаходзяць перад гэтай іконай розныя каштоўныя аздабленні, якія людзі пакідаюць ва ўдзячнасць за дапамогу Прасвятой Багародзіцы ў розных жыццёвых сітуацыях.

Молитва пред иконою Божией Матери "Казанская"

Свято-Покровский кафедральный собор Гродно, Чудотворная икона «Казанской Божией Матери»
Свято-Покровский собор Гродно, Чудотворная икона «Казанской Божией Матери»