Ікона з часц. мошчаў свц. Інакенція (Веніямінава)

У алтары Мікольскага прыдзела Свята-Пакроўскага сабора захоўваецца ікона свяціцеля Інакенція (Веніямінава) з часцінкай яго пачэсных мошчаў. Гэта ікона была перададзена ў Свята-Пакроўскі кафедральны сабор у 1997 годзе як благаславенне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія ІІ.

Гэты абраз быў падораны ў дзень 200-гадовага юбілею з дня нараджэння вялікага місіянера і свяціцеля. У дзень памяці свяціцеля Інакенція ікона ўрачыста выносіцца для пакланення.

Ікона з часц. мошчаў свц. Інакенція (Веніямінава)
Ікона з часц. мошчаў свц. Інакенція (Веніямінава)