Ідэя ўніверсітэта сямейных ведаў “Радзіна” сфарміравалася па выніках дзейнасці бацькоўскага клуба пры нядзельнай школе Пакроўскага сабора. У 2015 годзе бацькам выхаванцаў нядзельнай школы было прапанавана аб’яднацца ў бацькоўскі клуб і сустракацца ў часе дзіцячых заняткаў у нядзельнай школе. На сустрэчы клуба запрашаліся як свяшчэннаслужыцелі прыхода, так і спецыялісты – псіхолагі, педагогі, медыкі. Мэтай такіх сустрэч было абмеркаванне пытанняў, звязаных з выхаваннем дзяцей і іх адукацыяй.
Ініцыятыва знайшла жывы водгук у бацькоў. Стала відавочным, што падобны фармат працы запатрабаваны. Было прынята рашэнне аб стварэнні ўніверсітэта сям’і з пэўнай праграмай навучання, якая будзе ўключаць у сябе разнастайныя модулі:
- духоўна-адукацыйны (вывучэнне Свяшчэннага Пісання, вывучэнне традыцыі Праваслаўнай Царквы, знаёмства з праваслаўнымі беларускімі традыцыямі);
- псіхалагічны (псіхалогія дзяцінства і падлеткавага ўзросту);
- педагагічны (тэма ўзаемадзеяння бацькоў і педагогаў, бацькоў і школы, альтэрнатыўныя віды педагагічнай дзейнасці);
- медыцынскі (здароўе сям’і і здароўе дзяцей).
Праграма ўніверсітэта сямьі "Радзіна" на 2021/2021 навучальны год