... Ўсё лятуць і лятуць тыя коні...
Па благслаўленню кіруючага архіерэя 9 снежня на магіле маці Максіма Багдановіча з нагоды 130-годдзя паэта гучалі словы малітвы і шчырых вершаў . Нягледзячы на мароз, да клірыкаў Пакроўскага кафедральнага сабора іерэя Паўла Каспяровіча і дыякана Барыса Барадзінчыка далучыліся прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы, дзяржаўнага музея Максіма Багдановіча, простыя вернікі і выпадковыя гараджане.
У ходзе імправізаванай размовы прысутныя падзяліліся сваім бачаннем ролі Максіма Багдановіча ў нацыянальнай культуры, узгадалі архіўныя ўспаміны бацькі паэта пра дзяцінства сына і абмеркавалі ролю безадказнага кахання ў творчасці паэта.










