
Жыровіцкая ікона Божай Маці – святыня беларускага народу. Спрадвеку людзі прыходзілі і ў сам Жыровіцкі манастыр, каб пакланіцца святому вобразу Дзевы Марыі і заўсёды імкнуліся мець спісак шанаванай іконы ў сваіх дамах, ці ў прыходскіх цэрквах. Але акрамя спіскаў, якія звычайна робяцца ў адвольнай форме і могуць адступаць ад дакладнага падабенства на арыгінал, вядомы таксама две гістарычныя копіі Жыровіцкай цудадзейнай іконы. Найбольш вядомая і шанаваная копія Жыровіцкай іконы захоўваецца ў самой Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі і была яна зроблена ў 1996 годзе па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Звычайна, менавіта гэты вобраз вывозіцца для пакланення ў іншых гарадах і селішчах.