Ікона-пакутніца прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага адрэстаўравана ў Пакроўскім саборы

Ці чулі вы калі-небудзь пра іконы-пакутніцы? Гэта той абраз, які пацярпеў наўмысны здзек, шкоду ад людзей ці зброі. У Свято-Пакроўскім саборы горада Гродна закончылася рэстаўрацыя такога абразу-пакутніка, які захоўваецца ў рызніцы сабору. Ікона прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага з гродзенскай Афанасьеўскай царквы Барыса-Глебскага манастыра, які стаяў на месцы сучаснага Драмтэатру. Па факту, гэтая ікона - адзінае, што засталося ад гэтай царквы і гэтага манастыра. Ікона ці то пад час Першай сусветнай вайны, ці то пад час Другой сусветнай вайны папала пад паражэнне асколкамі. У некаторых месцах яна прабітая навылет, а ў некаторых месцах асколкі засталіся тырчаць у іконнай дошцы. 

Юрый ШАРАЙ