Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў межах XVIII фестываля "Каложскі Благавест"

 

19 лютага 2019 года ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў межах XVIII-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” адбыўся вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

Лёхка, таленавіта і натхнёна гучала беларуская мова ў вершах і спевах сучасных беларукіх талентаў. Сярод якіх былі паэтка Аліна Паўлоўская, паэт, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Рычард Бяляльчыц, паэтка Ала Нікіпорчык, бард Таццяна Салаўёва, спявак Алесь Дзянісаў і клірык Пакроўскага сабора іерэй Павел Каспяровіч.

Неторыя творы былі адмыслова прысвечаны гарадзенскаму фестывалю праваслаўных песнапенняў. 

Выдатнай аздобай вечарыны стала сустрэча з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, культурным аглядальнікам выдавецкага дома “СБ.Беларусь сегодня”, вядомай пісьменьніцай Людмілай Рублеўскай. 

Таксама ў гэты дзень удзельнікі вечарыны і чальцы Саюзу беларускіх пісьменнікаў прадставілі свае творы студэнтам Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Мікалай БАЙДА