20 траўня 2018 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася тэматычная сустрэча, прымеркаваная да дня нараджэння цара-страстацерпца Мікалая II. Лектарамі выступілі настаяцель храма ў гонар святога прападобнага Афанасія Брэсцкага (м-н "Зарыца") протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік і дацэнт кафедры філасофіі ГрДУ ім. Янкі Купалы, кандыдат філасофскіх навук Семернік Сняжана Здіславаўна.
У ходзе лекцыі гаворка ішла пра гісторыю апошніх дзён царскай сям'і, аб пытаннях кананізацыі, аб сэнсе і змесце паняцця "пакутнік" і іншых аспектах звязаных з асобай і шанаваннем Мікалая II.
Мікалай БАЙДА
05/20/2018 - 23:26