У дзень 125-годдзя са дня народзін М. Багдановіча святар Пакроўскага сабора здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта

Паніхіда на магіле маці Максіма Багдановіча, 125-годдзе паэта

9 снежня 2016 года ў дзень 125-годдзя са дня народзін Максіма Багдановіча на магіле маці паэта адбылася паніхіда на спачын душ паэта і яго бацькоў. Заўпакойнае маленне на могілках каля Свята-Марфінскай царквы здзейсніў святар Свята-Пакроўскага сабора іерэй Павел Касперовіч у саслуженні дыякана Барыса Барадзінчыка. Таксама ўдзел у малітве за спачын душы паэта і яго сваякоў прынялі пеўчыя архіерэйскага хору Свята-Паркоўскага сабора, пад кіраўніцтвам рэгента матушкі Юліі Шэпелевай і вернікі горада Гродна.

"Малітва – гэта самае каштоўнае, калі мы ўзгадваем спачылых людзей," - іерэй Павел Каспяровіч.

Нагадваем і сардэчна запрашаем: 11 снежня Клуб праваслаўнай размовы  літаратурна-мастацкая вечарына да 125-годдзя Максіма Багдановіча

СМІ пра падзею:

hrodna.life: 125 гадоў Максіму Багдановічу: на праваслаўных могілках прайшла паніхіда на магіле маці паэта

racyja.com​: У Гародні маліліся за Максіма Багдановіча

vgr.by: На могілках на вуліцы Антонава памаліліся за Максіма Багдановіча і яго сям’ю

Мікалай БАЙДА

Паніхіда на магіле маці Максіма Багдановіча, 125-годдзе паэта
Іерэй Павел Каспяровіч