19 жніўня 2018 года, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы і свята Праабражэння Гасподняга, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, ўзначаліў літургію сьвц. Іаана Златавуста ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Уладыку саслужылі: духаўнік епарахіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Барысевіч і протадыякан Дзьмітрый Шэпелеў.
Пасля чытання Евангелля архіерэй прамовіў пропаведзь.
Падчас богаслужэння Уладыка Арцемій, паводле старажытнай царкоўнай традыцыі, здзейсніў асвячэнне пладоў, прынесеных вернікамі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.
Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно.
Мікалай БАЙДА


























