Кіраўнік і выхаванцы іканапіснай студыі пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна прыступілі да роспісу адрамантаваных класаў нядзельнай школы.
"Кожнаму класу будзе прысвечана свая ікона. У трапезнай - вобраз стварэння свету. У іншых, напрыклад двунадзесятые святы. Дзеці іканапіснай студыі выказалі жаданне таксама паўдзельнічаць, хоць бы ў самых простых заданнях. Гэта як бы практычныя заняткі і выдатны вопыт," - дзеліцца планамі і ўражаннямі выкладчык-іканапісец Дар'я Пестунова.
Мікалай БАЙДА
04/21/2018 - 19:51











