"Інтэлектуальная бітва" адбылася на сустрэчы моладзевага братэрства Пакроўскага сабора

 

15 траўня 2018 года на сустрэчы моладзевага братэрства Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылася інтэлектуальная бітва "Сафійская Мазгабойня". Пытанні былі па некалькіх катэгорыях: праваслаўе, гісторыя Гродна, гульня па малюнкам, музыка, рознае і бліц-апытанне. 

Дзякуем усім удзельнікам за добры настрой, а духаўніку, айцу Аляксею, за складзеную гульню.

Яўгенія АЛІЛУЕВА