19 студзеня, або 6 студзеня паводле старога стылю, праваслаўныя хрысьціяне адзначылі адно з двунадзясятых сьвятаў – сьвята Хрышчэньня Гасподняга (або сьвята Богазьяўленьня). З гэтае нагоды ў Сьвята-Пакроўскім катэдральным саборы адбылося ўрачыстае служэньне Бажэственнае Літургіі, што ўзначаліў высокапраасьвяшчэнны Арцемі, архіяпіскап Гродзенскі й Ваўкавыскі ў саслужэньні настаяцеля сабора протаіярэя Аляксандра Наздрына, а таксама саборнага духавенства.