Факсімільнае выданне першага ў свеце “Буквара” перадалі ў дар бібліятэцы Пакроўскага сабора

20 снежня 2018 года ў Гродзенскай абластной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага, адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага  ў свеце “Буквара” на славянскай мове.  На гэта мерапрыемства быў запрошаны настаятель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору г. Гродна протаiерэй Георгій Рой.

Прэзентацыю правёў намеснік дырэктара НББ, беларускі культуролаг, кнігазнавец Суша Аляксандр Аляксандравіч. Ён распявёў, што першы “Буквар” пабачыў свет 24 ліпеня 1618 г. – роўна 400 гадоў таму назад. Выдадзены быў ён у друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва, што размяшчалася ў мястэчку Еўе пад Вільняй.  На сенняшній дзень у свеце засталося два экземпляры старажытнага помніка.

Падчас прэзентацыі “Буквара” адбылося ўрачыстая перадача выдання ў дар бібліятэцы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору г. Гродна.

Юлія КАНДРАЦЮК