Сумеснай трапезай завяршыўся навучальны год на міранскай багаслоўскай калегіі пры Пакроўскім саборы



31 траўня 2018 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой, выкладчыкі і навучэнцы сабраліся на агульную трапезу, каб адзначыць у нязмушанай атмасферы заканчэнне навучальнага года на міранскай багаслоўскай калегіі ім. архімандрыта Віленскага Лявонція.

Ва ўступным слове айцец Георгій нагадаў пра асаблівую ўвагу Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, Архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага да адукацыйнага працэсу ў епархіі і выказаў падзяку за арганізацію сустрэчы і запрашэнне,

"Нашы курсы - гэта" літургія "пасля Літургіі", - адзначыў протаіерэй Георгій Рой.

Мікалай БАЙДА