30 сакавіка 2016 года настаяцель Пакроўскага сабора айцец Георгій Рой прыняў удзел у прэзентацыі зборніка навуковых артыкулаў аб станаўленні і развіцці пісьменства і літаратуры на гарадзенскіх землях “Слова і кніга Прынёмання” Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча. Значная культурная падзея для гарадзеншчыны адбылася у чытальнай зале аддзела перыядычных выданняў (вул. Замкавая, 20, Новы Замак).
Аўтар выдання – вядомы беларускі літаратуразнаўца, крытык, культуролаг, краязнаўца, глыбокі даследчык, адметны вучоны, бліскучы педагог, заслужаны прафесар кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы.
Сардэчна віншуем Аляксея Міхайлавіча з 85-годдзем!
Мікалай БАЙДА