Студэнцкая канферэнцыя Гродзенскай міранскай багаслоўскай калегіі адбылася у Пакроўскім саборы

26 студзеня 2020 года ў актавай залі Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору горада Гродна студэнцкая канферэнцыя Гродзенскай міранскай багаслоўскай калегіі імя прападобнага Лявонція (Карповіча) архімандрыта Віленскага сабрала выкладчыкаў, студэнтаў і зацікаўленых прыхажан.

Пра выкарыстанне казкатэрапіі ў выхаванні дзяцей распавяла ва ўніверсітэце сям’і “Радзіна” кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

26 студзеня 2020 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная размова “Выкарыстанне методыкі казкатэрапіі ў выхаванні дзяцей”. Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 32-я па Пяцідзесятніцы

26 студзеня 2020 года ў Нядзелю 32-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Міхаіл Перац (ранняя літургія) і протаіерэй Георгій Рой (на позняй Боскай літургіі).

Маладзёвае брацтва Пакроўскага сабора арганізавала калядны вечар у доме-інтэрнаце (в. Сколабава)

17 студзеня 2020. Вечар у маладзёвага Свята-Сафійскага брацтва пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна выдаўся асаблівым і запамінальным. У апошнія дні калядак сафійцы наведалі дом-інтэрнат для састарэлых і людзей з псіха-фізічнымі адхіленнямі (в. Сколабава). Цемра, туман і неасветленая дарога не змаглі стрымаць імпэт і жывасць у кожным братчыку перад надыходзячым канцэртам.

Уладыка Арцемій - пропаведзь у свята Хрышчэння Гасподняга

19 студзеня 2020 года, у свята Хрышчэння Гасподня Боскую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Пасля чытання Евангелля Уладыка прамовіў пропаведзь.

Чын вялікага асвячэння вады ў першую хвіліну Хрышчэнскага сачэльніка ў цэху разліву мінеральнай вады ў в. Парэчча адслужыў святар Пакроўскага сабора

18 студзеня 2020 года, напярэдадні Хрышчэння (Богаяўлення) Гасподняга, клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын адслужыў чын вялікага асвячэння вады ў цэху разліву мінеральнай  вады ў в. Парэчча, Гродзенскага раёна. Айцу Аляксандру саслужылі протадыякан Дзмітрый Шэпелеў і дыякан Барыс Барадзінчык.

Сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора прадаставіла матэрыяльную дапамогу насельнікам Дома начнога прабывання

15 студзеня 2020 года сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора аказала матэрыяльную дапамогу насельнікам Гродзенскага гарадскога дома начнога прабывання. Былі ахвяраваны цёплая вопратка і абутак.

Калядная акцыя маладзёвага брацтва Пакроўскага сабора завяршылася ўручэннем падарункаў для слабавідушчых

Усім вядома, што ад свята Нараджэння Хрыстовага да Богаяўлення (Хрышчэння Гасподняга) на працягу 10 дзён ідуць Хрыстаслаўныя святы. 16 студзеня 2020 года наша маладзёвая група сумесна з кіраўніком брацтва, клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэем Аляксіем Саўко, наведалі школу-інтэрнат для слабавідушчых дзяцей у г. Гродна і павіншавалі іх са Светлым святам Хрыстовага Нараджэння і надыходзячага Хрышчэння Гасподняга.

Калядная сустрэча ў сястрыцтве Пакроўскага сабора

12 студзеня 2020 года ў нядзельны калядны дзень па заканчэнні набажэнстваў сястрыцтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна імя дабравернай Юліяніі, князёўны Альшанскай, дружна сабралася, каб павіншаваць яшчэ раз адзін аднаго з Хрыстовым Нараджэннем. Тут жа прысутнічала і група студзеньскіх юбіляраў, якіх сёстры ўганаравалі ў гэтыя калядныя дні.

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS