Пропаведзь на Пасіі 15 сакавіка 2020

15 сакавіка 2020 года пропаведзь на Пасіі ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна прамовіў настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой.

Пасія, ці пакланенне Святым Хрыстовым Пакутам, здзяйсняецца ў чатырох з пяці нядзель Вялікага посту. На час вячэрняга набажэнства пасярод храма ставіцца Святое Распяцце. Святар чытае адно з чатырох евангельскіх урыўкаў, якія расказваюць пра апошнія гадзіны зямнога жыцця Госпада нашага Іісуса Хрыста. Служба завяршаецца пропаведдзю.

Мікалай БАЙДА