Слухачам міранскай багаслоўскай калегіі пры Пакроўскім саборы ўручылі пасведчанні аб заканчэнні 1-га года другой ступені

19 верасня 2018 года заняткі на міранскай багаслоўскай калегіі імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага, што дзейнічае пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна, пачаліся ўручэннем пасведчанняў аб заканчэнні першага года навучання на другой ступені. Настаяцель сабора протаіерэй Георгиій Рой павіншаваў слухачоў з новым вучэбным годам і прадставіў выкладчыка, іерэя Антонія Федасеева. Пасведчанні ўручыў куратар калегіі дыякан Барыс Барадзінчык.

Айцец Георгій правёў лекцію для навучэнцаў 1-га года, другой ступені.

Мікалай БАЙДА