Арганізацыйныя сходы для слухачоў і абітурыентаў міранскай багаслоўскай калегіі адбыліся Ў Пакроўскім саборы

12 и 13 верасня 2018 года для слухачоў міранскай багаслоўскай калегіі імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна распачаўся новы навучальны год. 12 верасня настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой сустрэўся ў актавай зале з тымі, хто вырашыў працягнуць навучанне на вышэйшай (пяцігадовай) ступені, а на другі дзень айцец Георгій пазнаеміў жадаючых паступіць на першую (двухгадовую) ступень з гісторыяй, асаблівасцямі і мэтамі курсаў.

За час навучання слухачы калегіі атрымліваюць веды ў галіне праваслаўнага багаслоўя, Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў, літургіцы, Гісторыі Царквы, параўнальнага багаслоўя і інш. Па заканчэнні навучання слухачы маюць магчымасць напісання дыпломных работ і атрымання дыплома.

Выкладчыкі курсаў - святары і свецкія г. Гродна, якія маюць вышэйшую духоўную адукацыю. Заняткі праходзяць адзін раз на тыдзень: па серадах (2-я ступень) і чацвяргах (1-я ступень) а 18:00, актавая зала, вул. Акадэмічная 2.

Сярод асноўных накірункаў развіцця курсаў - адкрыцце дыстанцыйнага навучання.

Каардынатар: дыякан Барыс Барадзінчык (+375 29 58 22 453).

Мікалай БАЙДА