Бацькоўскiм сходам пачалася праца нядзельнай школы Пакроўскага сабора

8 верасня 2018 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыўся сход для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Пасля супольнай малітвы з прывітальным словам выступіў настаяцель сабора - протаіерэй Георгій Рой.

 

Галоўнымі задачамі "школы радасці" настаяцель назваў магчымасць дапамагчы дзецям сустрэць Бога і ўстаць на шлях пазнання Хрыста. А бацькам айцец Георгій нагадаў пра неабходнасць духоўнага развіцця разам з дзецьмі і анансаваў адкрыццё на базе сабора універсітэта сямейных ведаў "Радзіна"

Далей дырэктар школы Дар'я Санюкевич пазнаёміла прысутных з працай нядзельнай школы, прадставіўшы прэзентацыю аб арганізацыі працэсу навучання і выхаваўчых мерапрыемствах.

Сход скончыўся азнаямленнем з адрамантаванымі класамі.

Адкрыцце навучальнага года адбудзецца 16 верасня. Звярніце ўвагу: пачатак Бажэственнай літургіі ў Вольгінскам храме ў 10:00. Пасля асвячэнне класаў і школьнае свята.

Мікалай БАЙДА