Выпускнікі міранскай багаслоўскай калегіі Пакроўскага сабора атрымалі сертыфікаты аб аканчэнні 1-ай ступені адукацыі

3 чэрвеня 2018 года пасля заканчэння позняй Бажэственнай літургіі ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна настаяцель протаіерэй Георгій Рой павіншаваў слухачоў міранскай багаслоўскай калегіі імя архімандрыта Віленскага Лявонція са сканчэннем першай (двухгадовай) ступені навучання і ўручыў сертыфікаты.

Пасведчанні атрымалі 39 чалавек. За два гады навучэнцы пазнаеміліся з наступнымі дысцыплінамі: катэхізіс, біблейская гісторыя, літургіка, агульнацаркоўняа гісторыя, маральнае багаслоўе, рэлігіязнаўства.

Нагадаем, што поўны курс адукацыі складае 4 гады. Сярод асноўных накірункаў развіцця калегіі - адкрыцце дыстанцыйнага навучання.

Увага: хто не прысутнічаў на ўручэнні можа забраць сертыфікаты ў бібліятэцы кафедральнага сабора.

Каардынатар: дыякан Барыс Барадзінчык (+375 29 58 22 453).

Мікалай БАЙДА