У дзень святкавання Казанскай іконы Божай Маці епіскап Антоній ўзначаліў Літургію ў Пакроўскім саборы

21 ліпеня 2021, у свята з'яўлення іконы Божай Маці ў горадзе Казані, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній узначаліў Божую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Яго Праасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Мікалай Лабынько; настаяцель прыхода храма праведнага Іаана Кармянскага аграгарадка Квасоўка Гродзенскага раёна (да 19 ліпеня 2021 году - настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора) протаіерэй Георгій Рой, духаўнікі епархіі протаіерэй Аляксандр Ноздрын і протаіерэй Андрэй Бандарэнка.

Дыяканскі чын ўзначаліў протадыякан Дзмітрый Шэпелеў. Літургічныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.

Архіерэй звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю пра гісторыю з'явы Казанскай іконы Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і аб міласэрнасці Маці Божай да роду чалавечага.

Пасля адпуста было здзейснена слаўленнем перад мясцовашанаваным абразам Казанскай іконы Божай Маці.

Па завяршэнні богаслужэння епіскап Антоній падзякаваў протаіерэю Георгію Рою за 6 гадоў плённага служэння на пасадзе настаяцеля кафедральнага сабора. У дар айцу Георгію была паднесена ікона Свяціцеля Мікалая Цудатворца і букет кветак.

Айцец Георгій выказаў падзяку духавенству і вернікам за гады сумеснага служэння і прац.

Кіруючы архірэй прадставіў пастве новапрызначанага настаяцеля сабора протаіерэя Мікалая Лабынько і пажадаў яму дапамогі Божай у адказным паслухмянстве. Айцец Мікалай папрасіў у прыхаджан галоўнага храма Гродзенскай епархіі малітваў і дапамогі ў больш хуткім знаёмстве з кожным членам абшчыны і клопатамі прыхода.

З нагоды 25-годдзя іерэйскай хіратоніі протаіерэй Андрэй Бандарэнка быў узнагароджаны медалём "Каложскі Крыж» III ступені. Архіпастыр сардэчна павіншаваў айца Андрэя са знамянальнай датай, падзякаваў за пастырскія старанні і музычную творчасць: айцец Андрэй - кампазітар і кіраўнік хору духавенства Гродзенскай епархіі, унікальнага пеўчага калектыву, усе ўдзельнікі якога носяць свяшчэнны сан. Епіскап Антоній ўручыў айцу Андрэю ікону пакутніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага і букет кветак.

Усе фота