Уладыка Арцемій пагаварыў з выхаванцамі пеўчай студыі “Саборныя верабейкі”

15 сакавіка 2020 года, у Нядзелю 2-ю Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна Уладыка Арцемій пагаварыў з выхаванцамі пеўчай студыі “Саборныя верабейкі”.

Раней мы пісалі, што пеўчая студыя “Саборныя верабейкі” пад упраўленнем рэгента Лізаветы Айкян атрымала званне Лаўрэата ІІІ ступені ХХІ Маскоўскага міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу на найлепшае выкананне духоўнай музыкі “Калядная песня”, які адбыўся ў Маскоўскім доме кампазітараў 15 студзеня 2020 года ў межах Маскоўскага міжнароднага музычнага фестывалю “Мы за мір!”, прысвечанага 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Глядзіце навіны жыцця сабора на  www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно

Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ​