Фільм пра дапамогу дзецям Афрыкі паказалі выхаванцам нядзельнай школы Пакроўскага сабора

8 сакавіка 2020 года ў нядзельнай школе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна для вучняў 5-х класаў была арганізавана сустрэча з незвычайным лектарам. Запрошаны госць, місіянер Руслан Яроцкі, прыхаджанін храма свяціцеля Лукі, распавёў пра дабрачынныя паездкі ў Афрыку і прадставіў фільм “Афрыка – адкрытая кніга. Ад Нёмна да Кіліманджара”

Пасля прагляду Руслан адказаў на пытанні вучняў і педагогаў. Было вельмі пазнавальна даведацца пра жыццё кенійскіх дзяцей, пра тое, як дапамагаюць ім у прытулках валанцёры з розных краін. Чакаем з нецярпеннем новых сустрэч.

Таццяна Рыжкова, Юлія Барадзінчык

15 сакавіка 2020 года Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна запрашае на прэм’еру фільма “Пастыр”. Фільм – вынік чарговай місіянерскай паездкі ў Афрыку. Першую відэа-справаздачу “Афрыка – адкрытая кніга. Ад Нёмна да Кіліманджара” кіраўнік валанцёрскага руху “Дзеці Афрыкі” Руслан Яроцкі прадставіў у нашым клубе 14 красавіка 2019 года. Пачатак сустрэчы а 18:00, актавая зала.