У свята Стрэчання Гасподняга архіепіскап Арцемій узначаліў набажэнствы ў Пакроўскім саборы

15 лютага 2020 года, у дзень свята Стрэчання Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста і ў дзень ўзыходжання архіепіскапа Арцемія на гродзенскую кафедру, Уладыка ўзначаліў служэнне Боскай літургіі ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Гродзенскай акругі Аляксандр Велісейчык, настаяцель кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой, духавенства сабора і гродзенскіх храмаў.

Па заканчэнні набажэнства сакратар епархіі ад імя духавенства павіншаваў Яго Высокапраасвяшчэнства з 24-годдзем архіерэйскай хіратоніі і прыбыцця на Гродзенскую кафедру.

Таксама дарагога Уладыку павіншавалі прадстаўнікі маладзёвага брацтва сабора, супрацоўнікі, сястрыцтва і прыхаджане.

Зварот Свяцейшага Патрыярха Кірыла з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі зачытаў клірык храма протаіерэй Уладзімір Пятручык.

Глядзіце навіны жыцця сабора на  www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно

Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ​