“Багаслоўская адукацыя для міранаў і яе перспектывы” – рэктар Біблейска-багаслоўскага інстытута св. апостала Андрэя выступіў у Клубе праваслаўнай размовы (адноўлена)

7 лютага 2020 года Клуб праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна прымаў госця з Масквы. Аляксей Бадроў, заснавальнік і рэктар Біблейска-багаслоўскага інстытута св. апостала Андрэя (ББІ), правёў тэматычную сустрэчу: “Багаслоўская адукацыя для міранаў і яе перспектывы”. У аўдыторыі нядзельнай школы сабора сабраліся прыхаджане, слухачы і выкладчыкі міранскай багаслоўскай калегіі імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага.

Пасля прывітальнага слова настаяцеля сабора протаіерэя Георгія Роя Аляксей Эдуардавіч распавёў пра гісторыю стварэння і дзейнасці інстытута. Падзяліўся сваімі поглядамі і досведам арганізацыі акадэмічнай багаслоўскай адукацыі для міранаў, адказаў на пытанні.

На сустрэчы была прадстаўлена выстава выданняў Біблейска-багаслоўскага інстытута святога апостала Андрэя.

Николай БАЙДА