Уладыка Арцемій павітаў удзельнікаў канферэнцыі з нагоды 100-годдзя Архіерэйскага хору Пакроўскага сабора

19 верасня 2019 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна Высокапраасвяшчэнейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі павітаў удзельнікаў рэгенцкай канферэнцыі “Актуальныя пытанні царкоўнага пеўчага мастацтва”. Падзея прымеркавана да святкавання 100-годдзя архіерэйскага хору Пакроўскага сабора.

У сваім слове ўладыка асабліва адзначыў духоўную значнасць служэння на клірасе, паколькі спевы складаюць важную частку набажэнства Праваслаўнай царквы і пазычыў рэгентам, вучоным і святарам спрыяльнага абмеркавання актуальных пытанняў.

З дакладамі выступілі:

1)доктар мастацтвазнаўства, прафесар, прафесар кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Л.А. Густова-Рунцо: “Разнастайнасць выканальніцкіх стыляў сучаснай праваслаўнай пеўчай практыкі: густаўшчына ці гістарычная неабходнасць”;

2)прафесар кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: доктар мастацтвазнаўства, дацэнт М.В. Шыманскі: "Значэнне музычнага элемента ў богаслужэбных спевах";

3)кандыдат багаслоўя протадыякан Павел Бубноў: “Багаслоўе ў гуках: роздумы пра царкоўныя спевы і служэнне”;

4)магістр мастацтвазнаўства Н.Ю. Гаплічнік: “Пеўчая культура Праваслаўнай Царквы на Гродзеншчыне канца ХІХ—пачатку ХХ стст. (па архіўных матэрыялах Пакроўскага кафедральнага сабора)”;

5)аспірант кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін МінДА К.Л. Карманаў: “Царкоўная музыка як экзэгетычны інструмент на прыкладзе твора дыякана Сергія Трубачова “Братие, сие да мудрствуется в вас” (Флп. 2:5—11)”.

У канферэнцыі прынялі ўдзел:

  • Н.Ю. Гаплічнік (даклад);
  • М.В. Шыманскі (даклад);
  • Л.А. Густова-Рунцо (даклад);
  • К.Л. Карманаў (даклад);
  • Протад. П. Бубноў (даклад);
  • В.Сабалеўскі (мітраплічы хор);
  • Д.Такмакоў (усіхсвяцкі мужчынскі хор Мінска);
  • манахіня Юліянія (Дзянісава);
  • Н.Я. Котава (былы рэгент хору)
  • Ж.А. Нікановіч (былы рэгент хору);
  • І.М. Бадзяка (загадчык кафедры харавога дырыжыравання БГАМ, рэгент);
  • Магілёўская епархія – Міхайлава Святлана;
  • Гомельская епархія – Мароз Алена;
  • Пінская епархія – Сабко Алена;
  • Пінская епархія – Сабко Аляксандр Юр’евіч (гал. рэдактар “Рэгенцкая справа”);
  • Брэсцкая епархія – Лія Крац;
  • Барысаўская епархія – протадыякан Міхаіл Сідараў;
  • Т.І. Князева (Гродна);
  • І. Каспяровіч (Гродна);
  • І. Асадчая (Гродна);
  • Т. Брухан (Гродна);
  • Вера Яроміч (Гродна);
  • Т.В. Яварэц (Гродна);
  • В. Палехіна (Гродна);
  • Наталля Анатольеўна Бяляцкая (Салігорск);
  • Аксана Алегаўна Вароніна (Салігорск, другі рэгент);

У найбліжэйшыя дні відэасправаздачу глядзіце на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно

Мікалай БАЙДА