Нядзельныя пропаведзі. Пакроўскі сабор, Нядзеля 12-я па Пяцідзесятніцы

8 верасня 2019 года ў Нядзелю 12-ю па Пяцідзесятніцы пропаведзі ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна прамовілі іерэй Павел Каспяровіч (ранняя літургія) і іерэй Аляксей Саўко (на позняй Боскай літургіі).

Настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой здзейсніў у гэты дзень літургію ў Ніжняй царкве Старога замка горада Гродна. Богаслужэнне адбылося ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства. У мінулыя гады тут чыталі скарынаўскі акафіст. Сведчанняў пра тое, калі тут у апошні раз служылася літургія, на сеняшні дзень няма.

Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятаПакроўскісаборГродна

Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ