Праваслаўны цэнтр дашкольнай адукацыі "Зярнятка" адкрыўся пры Пакроўскім саборы

7 верасня 2019 года пачаў сваю працу Праваслаўны цэнтр дашкольнай адукацыі "Зярнятка" пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Пасля першага занятку настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой, кіраўнік і педагогі цэнтру паразмаўлялі з бацькамі юных прыхаджанаў.

Айцец Георгій адзначыў, што "Зярнятка" — гэта праект дзеля стварэння спрыяльнага асяроддзя для выхавання дзяцей. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэл. +37529 7579 245 (Кіраўнік цэнтру — матушка Юлія Барадзінчык).

Міні-сад — з 9:00 да 13:00.

Расклад гурткоў (магчымыя змены):

Панядзелак:

  • 17.00 — гурток творчасці і майстэрства (з кастрычніка)
  • 18.00 — беларуская мова

Аўторак:

  • 18.00 — шахматы

Серада:

  • 18.00 — гурток творчасці і майстэрства (з верасня)
  • 19.00 — падрыхтоўка да школы

Чацвер:

  • 18.00 — шахматы

Пятніца:

  • 18.00 — беларуская мова
  • 19.00 — падрыхтоўка да школы

Субота:

  • 11.00 — Закон Божы — 2 разы на месяц

Мікалай БАЙДА