Паломніцтва настаўнікаў нядзельнай школы Пакроўскага сабора ў Полацк

8 чэрвеня 2019 года група настаўнікаў нядзельнай школы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў суправаджэнні протаіерэя Георгія Роя адправіліся ў паломніцтва Полацк.Горад быў абраны невыпадкова. Гістарычна Полацк з’яўляўся цэнтрам духоўнасці, а асветніцкую ролю Еўфрасінні Полацкай у развіцці беларускай культуры немагчыма пераацаніць.

Першы прыпынак адбыўся ва ўрочышчы Курапаты. У 1937-1940 гг. у Курапатах масава расстрэльвалі і хавалі рэпрэсаваных органамі НКУС. Для кагосьці гэта асабістая гісторыя… Аддаючы даніну памяці загінулым, група адслужыла ліцію.

Па прыбыцці ў Полацк пасля засялення ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры паломнікаў чакала сапраўдная манастырская трапеза. У 17.00 усе адправіліся на вячэрняе набажэнства, якое паводле манастырскага Уставу доўжыцца 4 гадзіны, і споведзь. Акрамя таго, кожны змог прыкласціся да святых мошчаў Еўфрасінні Полацкай і да крыжа, якія знаходзяцца ў Крыжаўзвіжанскім саборы.

9 чэрвеня пасля прычасця за ранняй літургіяй, на якой саслужыў протаіерэй Георгій Рой, і трапезы для паломнікаў правялі экскурсію. Несумненна, найбольшую цікавасць выклікаў Спаса-Праабражэнскі храм, які датуецца ХІІ стагоддзем, дзе амаль цалкам захаваліся фрэскі.

Як адзначыў протаіерэй Георгій Рой, фрэскі сведчаць пра тое, што прападобная Еўфрасіння была багасловам свайго часу.

Тое, што храм захаваўся, нягледзячы на войны, сапраўды ёсцбь цудам

Заключным этапам стала экскурсія па Полацку – па горадзе, які мае ўнікальнае значэнне для Беларусі. Бо менавіта яго называюць “калыскай беларускай дзяржаўнасці”. Сафійскі сабор (пярліна Полацка), Барысаў камень, музей Беларускага кнігадрукавання, калегіум езуітаў, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі, помнік літары “Ў” – толькі нямногае з таго, чым могуць ганарыцца палачане і што абавязкова варта паглядзець у найстаражытнейшым горадзе Беларусі.

Паломніцтва на працягу 2 дзён аказалася выдатным! Судакрананне са святыняй, сумеснае дзеланне, паглыбленне ў гісторыю – і мы вярнуліся крыху іншыя.

Дар’я САНЮКЕВІЧ

Паломничество учителей воскресной школы Покровского собора в Полоцк