2 чэрвеня 2019 года 25 выпускнікоў міранскай багаслоўскай калегіі у гонар прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага, пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна атрымалі сертыфікаты аб сканчэнні першай ступені навучання. Па завяршэнні Боскай літургіі настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой і каардынатар курсаў дыякан Барыс Барадзінчык уручылі пасведчанні.
Міранская багаслоўская калегія пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы была арганізавана па ініцыятыве і благаславенні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў 1996 годзе. За 21 год дзейнасці духоўную адукацыю на курсах атрымалі некалькі тысяч чалавек.
Мікалай Байда
06/02/2019 - 23:41