У межах Свята-Кірыла-Тураўскіх чытанняў протаіерэй Георгій Мітрафанаў выступіў з лекцыямі ў Пакроўскім саборы

14 мая 2019 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыліся штогадовыя Свята-Кірыла-Тураўскія чытанні для духавенства Гродзенскай епархіі на тэму "Інстытут патрыяршаства і Памесны сабор 1917-1918 гг." На працягу сустрэчы лектар — протаіерэй Георгій Мітрафанаў,прафесар, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Санкт-Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі, адказаў на пытанні.

Вечарам айцец Георгій прачытаў слухачам катэхізічных курсаў пры Пакроўскім саборы лекцыю "Руская Праваслаўная Царква ў 20 стагоддзі. Актуальныя праблемы мінулага і сучаснасці".

Мікалай БАЙДА