Мастак Сяргей Грыневіч паказаў у Клубе праваслаўнай размовы свае работы на тэму евангельскіх падзей

12 мая 2019 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася творчая сустрэча з вядомым мастаком. Свой творчы погляд на евангельскія падзеі прапанаваў Сяргей Грыневіч.

У пачатку размовы аўтар коратка пазнаёміў слухачоў са сваёй біяграфіяй, з думкамі пра значэнне і задачы сучаснага мастацтва, з гісторыяй выкарыстання хрысціянскай тэматыкі ў жывапісе.

Далей на працягу размовы мастак адказаў на пытанні з залы, распавёў аб працы над карцінамі, прапанаванымі ўвазе наведвальнікаў.

С. Грыневіч — 1960 / Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (1983) / член Саюза мастакоў Беларусі (1988) / больш за 45 персанальных выстаў у СНД і ў Еўропе / работы аўтара знаходзяцца ў шматлікіх прыватных калекцыях у Беларусі, а таксама за мяжой (у Іспаніі, Швейцарыі, Францыі, Літве ды інш.).

Мікалай БАЙДА