Прэм’ера фільма “Афрыка – адкрытая кніга. Ад Нёмна да Кіліманджара” адбылася ў Пакроўскім саборы

14 красавіка 2019 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма “Афрыка – адкрытая кніга. Ад Нёмна да Кіліманджара”. Відэасправаздачу за тры гады ў Кеніі паказаў кіраўнік валанцёркага руху “Дзеці Афрыкі” Руслан Яроцкі.

У абмеркаванні прынялі ўдзел настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой, настаяцель храма свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага протаіерэй Аляксандр Хомбак і рэжысёр Юрый Шарай.

Пасля прагляду Руслан адказаў на пытанні гледачоў, падзякаваў усім тым, хто меў дачыненне да аказання дапамогі бедным у Кеніі, і адзначыў, што наступная дабрачынная паездка запланавана на жнівень-верасень 2019 года.

Фільм са слоў стваральнікаў пакажуць і на іншых прыходах.

Мікалай​ БАЙДА