У 10-м рэспубліканскім “Фестывалі экскурсаводаў” прыняў удзел Пакроўскі сабор горада Гродна

14 красавіка 2019 года ў межах 10-га “Фестывалю экскурсаводаў” у Свята-Пакроўскім кафедральным сборы горада Гродна настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой распавёў пра гісторыю, святыні сабора і, пасля пад’ёму на званіцу, паказаў самыя каштоўныя і старажытныя экспанаты прыходскай бібліятэкі.

Варта адзначыць, што Фэст экскурсаводаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, у гэты уікэнд прайшоў па ўсёй краіне і сабраў больш за 300 бясплатных экскурсій.

Мікалай БАЙДА