У Пакроўскім саборы падвялі вынікі ХVІІІ-га і абмеркавалі планы ХІХ-га фестывалю “Каложскі Благавест”

27 сакавіка 2019 года ў класе нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылося паседжанне аргкамітэта Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”. На сходзе прааналізавалі вынікі форуму, што адбыўся ў гэтым годзе, выказалі прапановы па развіцці і ўдасканаленні працы адказных за арганізацыю фестывалю і зацвердзілі папярэднія даты правядзення наступнага.

У пачатку сустрэчы сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Анатолій Ненартовіч выразіў словы ўдзячнасці за якасна выкананую працу, узгодненасць дзеянняў па арганізацыі і прапанаваў абмеркаваць не толькі пазітыўныя водгукі гледачоў і ўдзельнікаў фестывалю.

Затым удзельнікі сходу абмеркавалі планы па падрыхтоўцы наступнага “Благавесту”, інфармацыйнага суправаджэння фестывалю, пашырэнне фармату творчых вечароў ды іншыя арганізацыйныя пытанні.

Папярэдняя дата правядзення наступнага фестывалю – 16-22 лютага 2020 года.

У паседжанні прынялі ўдзел старшыня аргкамітэта фестывалю мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, старшыня журы протаіерэй Андрэй Бандарэнка, благачынны Гродзенскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык, настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой, іерэй Павал Каспяровіч, протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік, кіраўнік інфармацыйнага аддзела Гродзенскай епархіі дыякан Дзімітры Паўлюкевіч, дырэктар і мастацкі кіраўнік фестывалю матушка Наталля Гаплічнік, галоўны бухгалтар епархіі Антаніна Дудко, загадчык канцылярыі Гродзенскай епархіі Алег Комар і рэдактар сайта кафедральнага сабора Гродна Мікалай Байда.

Мікалай БАЙДА